«Наша страва: сапраўдная беларуская кухня»

  • Стоимость: Уваход вольны.
  • Описание:

    Трэцяя сустрэча ў межах праекта "Дакраніся да вытокаў" — «Беларускія стравы» адбудзецца 26 сакавіка а 19 00 гадзіне ў «Арт Сядзібе». Галоўны выступоўца – Алесь Белы, беларускі гісторык, публіцыст, культуролаг, аўтар кнігі «Наша страва: сапраўдная беларуская кухня».
    Выступоўца распавядзе свае стаўленне да беларускай кухні, падзеліцца сакрэтамі прыгатавання беларускіх страў.

    Вас чакае:
    — знаемства з беларускімі стравамі
    — прагляд і абмеркаванне фільма Аляксея Раковіча «Гісторыя беларускай страўні. Супы і сытныя стравы»,
    — магчымасць падзяліцца сваімі рэцэптамі:)
    — і шмат іншага;)

    Напрыканцы нашага смачнага вечара пачуеце чароўнае перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання фальклора ад гурта «Vuraj» !


    http://vk.com/bel_stravy 

Похожие предложения

Нет отзывов


InstantCMS.by - создание городских порталов