Ці ўмеюць беларусы дапамагаць?

  • Стоимость: Уваход вольны
  • Описание:

    26 сакавіка ў крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” адбудзецца другі “раунд” высвятлення кампаніяй “Будзьма беларусамі!” стасункаў з культурай. Гэтым разам у цэнтры ўвагі кожны з нас – і той, хто мае патрэбу ў дапамозе, і той, хто здольны дапамагчы.

    Беларусь – 93-я. Такое месца адводзіць нашай краіне міжнародная статыстыка па ўзроўні дабрачыннасці. Што гэта значыць? Чаму так адбываецца? І ці варта нешта мяняць?

    З аднаго боку, па ўсёй краіне час ад часу дабрачынныя мерапрыемствы адбываюцца. Але яны не збіраюць аншлагаў. З іншага, у экстрэмальных сітуацыях беларусы без прымусу кідаюцца адно аднаму на дапамогу (як, напрыклад, было падчас “Хаўера”).

    Наколькі ўласціва беларусам дапамагаць адно аднаму? Ці здольныя мы не проста заўважыць чужую бяду, але і ахвяраваць на дапамогу свой час, сродкі, душэўныя высілкі? Ці мусіць у грамадстве фармавацца культура дабрачыннасці? Як і кім?

    Тэма дабрачыннасці пакуль на перыферыі штодзённага жыцця. І таму на чарговым ток-шоу яна будзе вынесеная на калектыўнае абмеркаванне, каб зразумець, ці ёсць дабрачыннасць рысай нацыянальнага характару і крытэрам даросласці нашага грамадства.

    Акрамя таго, будуць дыскутавацца і такія пытанні:

    • Ці ёсць стымулы “тварыць дабро па ўсёй зямлі” ў нашым заканадаўстве?
    • На карысць ці на шкоду сапраўднай дабрачыннасці піяр?
    • Што значыць карпаратыўная сацыяльная адказнасць у Беларусі? Якія стандарты, магчымасці і стэрэатыпы маем?
    • Дабрачыннасць як бізнэс-ідэя. Што спрацоўвае ў нас?
    • Што, акрамя грошай, трэба ахвяраваць? Якія сферы, дзе стала патрэбная дапамога, “абмінаюцца” ўвагай грамадства?

    Эксперты:

    • Юры Чавусаў, юрыст і палітолаг;
    • Сяргей Драздоўскі, каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю;
    • Дар’я Слабчанка, абаронца правоў жывёл;
    • Алена Марцьянава, супрацоўніца фонду “Добра тут”, мастачка.

     

    Мадэратар: Крысціна Вітушка, эксперт у галіне маркетынгу і камунікацый, сузаснавальніца праекта dzietki.org.

    26 красавіка

    Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

    Пачатак: 19:00.

    Уваход вольны.

Похожие предложения

Нет отзывов


InstantCMS.by - создание городских порталов