Выстава «Невычэрпная крыніца».

13 марта 2013 - Админ
Выстава «Невычэрпная крыніца».

З 12 па 23 сакавіка 2013 года у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» праходіць выстава мастака па касцюмах Наталлі Смаляк «Невычэрпная крыніца».

На выставе прадстаўлены сучасныя сцэнічныя касцюмы, створаныя па матывах беларускіх народных святочных і вясельных строяў канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў. У работах  прадэманстраваны шматграннасць традыцый беларускага народнага касцюма і шматварыянтнасць аўтарскіх спосабаў іх інтэрпрэтацыі, арыгінальнае спалучэнне традыцыйных тэхнік (ручное ткацтва, вышыўка, нашыўкі тасьмой і інш) і сучасныя падыходы да пабудовы структуры формы касцюма і спосабаў яго дэкарыравання.

Наталля Смаляк імкнецца да пераасэнсоўвання народных традыцый праз індывідуальнае аўтарскае бачанне. Эстэтыка народнага касцюма закладваецца як аснова, на якой ствараюцца новыя вобразныя структуры, у якіх традыцыя счытваецца не літаральна, а праз выкарыстанне традыцыйных тэхнік, фактур, прыёмаў аздаблення і г.д. Мастацкая вобразнасць, канструктыўныя і дэкаратыўныя асаблівасці беларускага народнага строя інтэрпрэтуюцца з вялікай ступенню ўмоўнасці і максімальна адаптуюцца да патрабаванняў сцэны. У выніку ўзнікаюць яркія і выразныя сцэнічныя вобразы, выкананыя ў арыгінальнай аўтарскай манеры – з тонкай прапрацоўкай колера-тонавых адносін, далікатным выкарыстаннем дэкору, гарманічнымі суадносінамі аб'ёму і формы.

Адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры», Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
Кант. тэл.: 327 - 26 - 12.
Мы працуем: 11.00 – 19.00 Выхадныя: нядзеля, панядзелак.

Уваход вольны.

Похожие статьи:

Музеи, выставки, экскурсииВыставка-продажа авторских работ "Радуга"

Музеи, выставки, экскурсииВыставка «Сокровища Гималаев»

Музеи, выставки, экскурсииВыставка "Вселенная бумажного листа"

Музеи, выставки, экскурсииасиММетрия моды: фотовыставка в свободном формате

Музеи, выставки, экскурсииВыставка «282013» в ДК La Mopa

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!


InstantCMS.by - создание городских порталов