Выстава “Нябачныя помнікі Вялікай вайны”

3 мая 2014 - kinominska-by
Выстава “Нябачныя помнікі Вялікай вайны”

Кінатэатр «Перамога» сумесна з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і фотаклубам «Мінск» прапануе фатаграфічную экспазіцыю Андрэя Мацура «Нябачныя помнікі Вялікай вайны», прымеркаваную да Фестываля еўрапейскага кіно з 12 па 18 мая.

Тэма, якая аб'ядноўвае сёлетнія паказы еўрапейскага кіно, — «Падзеі, што стварылі Еўропу». І гэта не здарма. У Беларусі, як і ў краінах Еўрапейскага Саюза, у 2014 годзе шырока адзначаецца стагоддзе з пачатку Першай сусветнай вайны, і хаця сюжэты далёка не ўсіх фільмаў сёлетняга Фестываля еўрапейскага кіно, пабудаваныя на аснове падзей таго часу, лёсавызначальнасць тых падзей –  свайго роду лейтматыў  фестываля. А фотаэкспазіцыя прысвечана стаць выдатным візуальна-семантычным акцэнтам кінапаказаў.

За апошні год Андрэй Мацур сабраў сотні мастацкіх фотасведчанняў слядоў, пакінутых на беларускай зямлі Першай сусветнай вайной. У выніку крапатлівай працы аўтар назапасіў цікавы мастацкі і дакументальны матэрыял, які быў аформлены ў фотавыставу «Нябачныя помнікі Вялікай вайны» і будзе прадстаўлены ўвазе мінчан і гасцей сталіцы ў кінатэатры «Перамога» на працягу тыдня ў рамках Фестываля еўрапейскага кіно.

Аўтар выставы – малады фотамастак з Пастаў Андрэй Мацур. Ён з’яўляецца фатографам-аматарам, арганізатарам пастаўскага клуба «Светосила». Прымаў удзел у выставе «За дахамі месца». Аўтар 5 асабістых выстаў, арганізатар дзіцячых фотаконкурсаў у г.Паставы, Віцебскай вобласці.

 

Уваход вольны.

Выстава будзе доўжыцца з 12 па 18 мая 2014 года.

Кінатэатр “Перамога”: вул. Інтэрнацыянальная, 20 (ст.м. Кастрычніцкая/Няміга), тэл. 203-77-66

Похожие статьи:

Бесплатное киноПрезентация документального фильма "Антон тут рядом"

Бесплатное кино5-ый фестиваль европейского кино

Музеи, выставки, экскурсииФотовыставка Юрия Бирюкова "В поисках Рая"

Музеи, выставки, экскурсииВыстава "Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады"

Музеи, выставки, экскурсииВыставка Сергея Стельмашонка

Музеи, выставки, экскурсииВыставка-продажа авторских работ "Радуга"

Музеи, выставки, экскурсииВыставка «Сокровища Гималаев»

Музеи, выставки, экскурсииВыставка "Вселенная бумажного листа"

Музеи, выставки, экскурсииВыстава «Невычэрпная крыніца».

Музеи, выставки, экскурсииасиММетрия моды: фотовыставка в свободном формате

Обучающие курсыБесплатный мастер-класс по слингоношению в Минске!

Бесплатное киноНовое кино Японии в "Ракете"

Музеи, выставки, экскурсииФотовыставка Павла Теплицкого

Бесплатное киноДокументальное кино в кинотеатре "Центральный"

Музеи, выставки, экскурсииФотовыставка Сергея Торбика "Смесь красок"

Рейтинг: 0 Голосов: 0 1585 просмотров
Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!


InstantCMS.by - создание городских порталов