Школа экалагічнага актывіста 2014

30 марта 2014 - Админ
Школа экалагічнага актывіста 2014

Школа экалагічнага актывіста абвяшчае аб тым, што дедлайн падачы заявак ужо 8ага красавіка. Спяшайцеся зарэгістравацца і не прапусціць шанец паўдзельнічаць!

Ідэя школы ў тым, каб праз серыю трэнінгаў закласці асновы экалагічнага мыслення і далучыцца да «зялёнага» руху ў Беларусі. Знаёмства з асноўнымі дзеючымі сіламі ў гэтай вобласці дапаможа скалсці карціну таго, што адбываецца ў сферы экалогіі на нашай прасторы. Магчымасць рэалізацыі свайго асабістага праекта у камандзе з іншымі навучэнцамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў закладзе асновы праектнага дзеяння, неабходнай для самастойнай працы ў любой сферы жыцця.

 

УМОВЫ

Калі вы жадаеце удзельнічаць у Школе і гатовы пачаць з першага узроўня, вы павінны быць упэўнены, што зможаце працягнуць навучанне і на другім узроўні, г.з. вы павінны быць здольны пакінуць працу/сям’ю/што заўгодна на дзесяць дзён у пазначаныя даты.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца арганізатарамі Школы на аснове атрыманых заявак.

Колькасць удзельнікаў у групе: да 20 чалавек.

МЕСЦА

Трэнінгі першага ўзроўня праходзяць у Мінску і Гродна.

Летняя школа пройдзе на базе за межамі горада.

ТЭРМІНЫ

Удзельнікі, якія падалі заяўкі, размяркоўваюцца арганізатарамі па групах. Для кожнай з групаў арганізуецца адзін трэнінг у наступныя даты:

у МІнску:

I. 5−6 красавіка — група 1

II. 12−13 красавіка — група 2

III. 3−4 мая — група 3

у Гродна:

IV. 26−27 красавіка — група 4

V. 10−11 мая — група 5

Дэдлайн падачы заявак:  29 сакавіка.

Пасля паспяховага завяршэння першага ўзроўню, жадаючыя могуць трапіць на другі — Летнюю школу — напісаўшы матывацыйнае эсэ. Інтэнсіўны дзесяцідзённы курс праходзіць на прыродзе далёка за горадам. На Летняй школе ў суправаджэнні групы экспертаў і трэнераў адпрацоўваюцца неабходныя навыкі для самастойнага даследавання і працы ў экалагічнай сферы.

VI. 27−6 ліпеня — Летняя школа

Усе падрабязнасці і спасылка на форму заяўкі — па сайце Школы экалагічнага актывіста: http://www.ecoschool.by/

Комментарии (0)

Нет комментариев. Ваш будет первым!


InstantCMS.by - создание городских порталов